У перыяд з 1 мая па 1 чэрвеня 2023 г. сярод супрацоўнікаў прадпрыемства праводзіцца Фотаспаборніцтва «БелЭЗ у Год міру і стварэння».
Да ўдзелу ў фотаконкурсе дапускаюцца каляровыя ці чорна-белыя арыгінальныя фатаграфіі, раздрукаваныя на фотапаперы фармату А4, з указаннем на адваротным баку аўтарскай назвы працы і прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара.
Для ўдзелу ў фотаконкурсе фатаграфіі прадстаўляюцца ў конкурсную камісію (кабінет 105) да 1 мая 2023 г.
Фатаграфія павінна адказваць аднаму або некалькім з наступных патрабаванняў:
- змяшчаць элементы дзяржаўнай сімволікі;
- змяшчаць сімвалы гістарычнай памяці беларускага народа;
- быць зроблена на фоне адной з “візітных картак” прадпрыемства (працоўнае месца, аб’ект, тэхніка, прадукцыя);
- адлюстроўваць тэхналагічны працэс ці канчатковы вынік вытворчасці прадпрыемства;
- змяшчаць элементы беларускай прыроды або нацыянальнай беларускай культуры (традыцыі, абрады, святы, рамёствы і інш.).
Фатаграфіі ацэньваюцца па наступных крытэрыях:
- арыгінальнасць сюжэту фотаздымкі;
- мастацкая і тэхнічная якасць;
- адпаведнасць патрабаванням конкурсу.
Пераможцам становіцца працаўнік, чыя праца набрала максімальную колькасць балаў.
Па рашэнні конкурснай камісіі работы размяшчаюцца на сайце РУП “БелЭЗ” і ў фотаэкспазіцыі ў адміністрацыйным будынку па адрасе г.Мінск вул.Іваноўская, 56.
Конкурсная камісія падводзіць вынікі да 1 чэрвеня 2023 г. Вынікі Фотаконкурсу афармляюцца загадам.
Па выніках фотаконкурсу ўзнагароджваюцца:
за 1 месца – дыпломам і грашовай прэміяй 10 базавых велічынь;
за 2 месца – дыпломам і грашовай прэміяй 7 базавых велічынь;
за 3 месца – дыпломам і грашовай прэміяй 5 базавых велічынь.
З палажэннем аб правядзенні фотаконкурсу можна азнаёміцца ў праграме дакументазвароту 1С (загад ад 08.02.2023 г. №80) або ў кабінеце 110.