Хатынь: сімвал і ўвасабленне сотняў беларускіх вёсак, знішчаных разам з мірнымі жыхарамі.
Гэтая беларуская вёска, знішчаная разам з жыхарамі, палова якіх былі дзецьмі, стала сімвалам трагедыі, напамінам пра бязлітасны генацыд мірнага насельніцтва Беларусі толькі таму, што адны людзі ўявілі сябе абранымі і надзялілі правам распараджацца жыццямі іншых. Тады нацызму далі годны адпор. Але калі гісторыю забываюць або спрабуюць сказіць, яна паўтараецца. Беларусы гэта разумеюць: памяць аб трагедыі сотняў спаленых вёсак беражліва захоўваецца, а Хатынь стала іх увасабленнем.
У памяць аб гэтай трагедыі ў працоўным калектыве прадпрыемства прайшло інфармаванне, падчас якога прысутныя паглядзелі дакументальны фільм: «Вёска Хатынь. Канвеер смерці».
Акрамя гэтага прадстаўнікі РУП «БелЭЗ» прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Мы-памятаем!