Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі адзначаецца ў чацвёртую нядзелю сакавіка. У 2023 годзе дата свята выпадае на 26 сакавіка.
Ушанавання работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі на афіцыйным узроўні замацаваў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Свята атрымала шырокую падтрымку і распаўсюджванне ў прафесійных колах.
Напярэдадні прафесійнага свята ў РУП «БелЭЗ» прайшло ўшанаванне работнікаў прадпрыемства, якія вызначыліся. Ва ўрачыстай абстаноўцы генеральны дырэктар прадпрыемства Селядцоў Алег Уладзіміравіч абвясціў падзякі і ўручыў супрацоўнікам прадпрыемства граматы. Лепшыя работнікі будуць занесены на Дошку гонару прадпрыемства.
Таксама генеральны дырэктар прадпрыемства пажадаў моцнага здароўя ўсім прысутным, мірнага неба над галавой і працоўных поспехаў на карысць прадпрыемства і нашай Радзімы ─ Рэспублікі Беларусь!


