У працоўным калектыве РУП «БелЭЗ» (з падключэннем у анлайн-рэжыме комплексаў адміністрацыйных будынкаў прадпрыемства ў гарадах: Гомель, Гродна, Магілёў, Брэст, філіяла прадпрыемства ў горадзе Віцебск) адбылася дыялогавая пляцоўка: «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць».
Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі:
Доўгалёва В.В. ─ старшыня Партызанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;
Мяхетка А.А. ─ старшыня Рэспубліканскага творчага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Прасоўванне моладзі»;
Мароз І.А. ─ дырэктар ДУ «Цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
Падчас дыялогавай пляцоўкі гаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўны пасыл дыялогавай пляцоўкі: ведаць гісторыю сваёй дзяржавы і быць удзячным многім пакаленням беларусаў, якія падарылі мір нашай зямлі цаной свайго жыцця, не дапускаць прапаганды ідэй фашызму і нацыяналізму, ствараць у імя і на карысць дзяржавы.


