У адміністрацыі РУП «БелЭЗ» адбыўся інфармацыйна-адукацыйны семінар па тэме: «Закон аб карупцыі. Агляд карупцыйных злачынстваў за 2022 год. Меры прафілактыкі і адказнасць за карупцыйныя злачынствы».
Семiнар прайшоў з удзелам намеснікаў генеральнага дырэктара, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў, матэрыяльна адказных асоб прадпрыемства, а таксама ў рэжыме відэаканферэнцыі комплексаў адміністрацыйных будынкаў гарадоў: Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў, філіяла г.Віцебск.
З інфармацыяй па тэме семінара перад прысутнымі выступіў старшы памочнік пракурора Партызанскага раёна горада Мінска Зубко Р. А.