Сёння адзначаецца 37-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі.
26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася найбуйнейшая па маштабах тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя, найбольш маштабнымі таксама сталі шкода ад трагедыі і наступствы. Да гэтага часу дакладна невядома колькасць людзей, якія загінулі і пацярпелі ад яе.
Аварыя цалкам разбурыла рэактар, у навакольнае асяроддзе была выкінутая вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў. На ліквідацыю наступстваў аварыі мабілізавалі больш за 600 тысяч чалавек, а з 30-і кіламетровай зоны эвакуіравалі сотні тысяч жыхароў. Да гэтага часу станцыя не працуе, а зона вакол яе з’яўляецца зонай адчужэння.
Памятаючы аб гэтай катастрофе, прадстаўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяла «Ахвярам Чарнобыля» ў парку Дружбы народаў горада Мінска.