Дзень Перамогі ў Беларусі — дзяржаўнае свята, устаноўленае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Дзеля міру на Зямлі склалі свае галовы на алтар Айчыны больш за 27 мільёнаў савецкіх людзей. У агні Другой сусветнай вайны згарэла тры мільёны беларусаў. У рэспубліцы няма ніводнай сям’і, якую б не закранула гэтая праклятая вайна.
Нядзіўна, што ў Беларусі 9 Мая — адно з самых светлых святаў. Ён бясконца дарагі беларускаму народу, які разам з мільёнамі савецкіх людзей абараніў у Вялікай Айчыннай вайне суверэнітэт сваёй краіны, унёс свой уклад у вызваленне Еўропы ад фашысцкага прыгнёту.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі, традыцыйна, прадстаўнікі РУП «БелЭЗ» наведалі па месцы жыхарства былую работніцу прадпрыемства, вязніцу фашысцкіх лагераў Кавалевіч Зінаіду Сямёнаўну. У «цёплай» хатняй абстаноўцы яны павіншавалі яе з надыходзячым святам і аказалі ёй шэфскую дапамогу.