9 Мая – адно з самых светлых святаў. Ён бясконца дарагі беларускаму народу, які разам з мільёнамі савецкіх людзей абараніў у Вялікай Айчыннай вайне суверэнітэт сваёй краіны, унёс свой уклад у вызваленне Еўропы ад фашысцкага прыгнёту.
Менавіта беларусы, аднымі з першых якія прынялі на сябе ўдар гітлераўскай Германіі пры нападзе на СССР, як ніхто іншы, выпрабавалі ўвесь цяжар мінулай вайны. Скатаваная, але непакораная Беларусь, дзякуючы мужнасці і самаадданасці ўсяго насельніцтва, увайшла ў сусветную гісторыю як Рэспубліка–партызанка.
У Рэспубліцы Беларусь аддаюць даніну вечнай памяці загінуўшым за незалежнасць Радзімы і нізкі паклон тым, хто застаўся ў жывых, хто аднавіў з попелу народную гаспадарку.
Усе жыхары краіны выказваюць шчырую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія не толькі выстаялі ў гэтай жудаснай вайне, але і сёння працягваюць весці нястомную працу па патрыятычным выхаванні моладзі.
Прадстаўнікі прадпрыемства ў рамках патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае» прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да манумента Перамогі ў горадзе Мінску і ўскладанні кветак да памятных месцаў воінскай Славы ў абласных цэнтрах.


