14 мая 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь упершыню адзначаць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Указам Кіраўніка дзяржавы ад 12 красавіка 2023 года № 105 унесены змены ва Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных датах і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Зменамі прадугледжана карэкціроўка назвы дзяржаўнага свята з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другую нядзелю мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другую нядзелю мая».
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у горадзе Мінске, прайшла гарадская акцыя «Праспяваем гімн разам».
Прадстаўнікі РУП «БелЭЗ» прынялі актыўны ўдзел у дадзенай акцыі і разам з прадстаўнікамі іншых працоўных калектываў праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.


