Сёння, у рамках міжраённага праекта Партызанскі ─ Ленінскі, на базе УП «Мінскводаканал» адбыўся міжраённы семінар-практыкум для старшынь пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» «Канструктыўныя стратэгіі супрацоўніцтва: Ленінскі і Партызанскі».
У ходзе семінара-практыкума прысутныя азнаёміліся з гісторыяй УП «Мінскводаканал», пад кіраўніцтвам старшыні РГА «Белая Русь» Партызанскага раёна г.Мінска Даўгалёвай В.В. быў праведзены міні-трэнінг «Лідарства. Адказнасць. Прэстыж», а таксама адбылася экскурсія па прадпрыемстве.