РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ЗДАНИЙ “БелЭЗ”

Государственное предприятие "БелЭЗ"

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

31.05.2023

      Першы дзень лета ў многіх краінах традыцыйна прысвечаны дню дзяцей. Сярод міжнародных святаў гэты дзень — адзін з найстарэйшых. Яго заснавалі ў 1925 годзе ў Жэневе. 

    Дзяцінства — самы цікавы і важны перыяд у жыцці чалавека. Менавіта ў дзяцінстве фармуецца характар чалавека, ідзе інтэнсіўнае фізічнае і псіхалагічнае развіццё. Дзеці — гэта не толькі радасць і шчасце для кожнага з бацькоў, гэта — аснова будучага грамадства. Не выпадкова, свята мае міжнародны статус. 

    Дзень абароны дзяцей святкуецца 1 чэрвеня. Гэтае свята прысвечана праблемам захавання правоў і ахове здароўя дзіцяці, якія да гэтага часу застаюцца нявырашанымі і з’яўляюцца адной з найбольш актуальных праблем у многіх краінах свету. 

     У Беларусі ахова дзяцінства — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. У краіне працуе Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, якая каардынуе працу органаў дзяржкіравання і надае пільную ўвагу пытанням ацэнкі сітуацыі ў галіне абароны правоў дзяцей.

      У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» прызначаюцца 11-ть відаў дзяржаўных дапамог, у тым ліку 6-ть у органах сацыяльнай абароны. Гэта дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; у сувязі з нараджэннем дзіцяці; па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; на дзяцей старэйшых за 3 гадоў з асобных катэгорый сем’яў; па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

     Высокую сацыяльную значнасць мае і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Запатрабавана паслуга няні, якая прадастаўляецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на бязвыплатнай аснове. Сем’ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» прадастаўляе паслугу «Сацыяльная перадышка», якая прадугледжвае кругласутачнае назіранне і догляд, харчаванне, медыцынскую дапамогу, навучанне, вольны час, кансультацыйную дапамогу сям’і.

     У мэтах стварэння дадатковых умоў для ўмацавання інстытута сем’яў з дзецьмі з 2015 года ў Беларусі працуе праграма сямейнага капіталу.


Рейтинг 5/5 на основании 5 отзывов