У адпаведнасці з загадам генеральнага дырэктара ад 08 лютага 2023
года №90 на прадпрыемстве ў перыяд з 1 мая па 1 чэрвеня 2023 года быў
праведзены фотаконкурс «БелЭЗ» у Год міру і стварэння».
На фотаконкурс было прадстаўлена работнікамі
прадпрыемства больш за 30 работ.
Конкурсная камісія
разгледзела ўсе прадстаўленыя работы ў адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні
фотаконкурсу і вызначыла пераможцаў.
Па выніках фотаконкурсу месцы размеркаваліся:
1-е
месца – Барысенка Таццяна Жоржевна,
вядучы спецыяліст па дакументальным забеспячэнні прадпрыемства;
2-е месца – Карніловіч Яўгенія Сяргееўна, намеснік
начальніка планава-эканамічнага аддзела;
3-е месца –
Мискель Кацярына Генадзьеўна, вядучы юрысконсультант.
Віншуем пераможцаў!