РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ЗДАНИЙ “БелЭЗ”

Государственное предприятие "БелЭЗ"

Дом без гвалту

26.06.2023

      У дзяржаўным прадпрыемстве «БелЭЗ» адбылася дыялогавая пляцоўка па тэме: «Дом без гвалту», з удзелам працоўнага калектыву прадпрыемства і запрошаных асоб (мадэратар: Доўгалёва У.У., старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь», спікеры: Думбадзэ Т.Ш., дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Сярдзюк П., протаіерэй, настаяцель храма Мікалая Японскага ў г. Мінску, Сярдзюк У., старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Матуля», Стальчынскі С.I., начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Партызанскага РУУС г. Мінска, Навумовіч В.В., псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі «Гарадскі цэнтр дапамогі сям’і і дзецям».

     Тэматыка мерапрыемства выклікала цікавасць у аўдыторыі.

     У ходзе дыялогу члены працоўнага калектыву прадпрыемства і запрошаныя асобы абмеркавалі сутнасць любога гвалту, у тым ліку гвалту ў сям’і, прыводзіліся канкрэтныя прыклады гвалту ў сям’і. Разгледзелі таксама пытанні звязаныя з атрыманнем дапамогі пры ўзнікненні такой сітуацыі інакш кажучы што рабіць і куды звяртацца.


Рейтинг 5/5 на основании 5 отзывов