РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ЗДАНИЙ “БелЭЗ”

Государственное предприятие "БелЭЗ"

Конкурс дзіцячых малюнкаў

26.07.2023

      У адпаведнасці з загадам генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» ад 20.07.2023 г. №287 у перыяд з 15 па 31 жніўня 2023 года сярод дзяцей работнікаў прадпрыемства горада Мінска праводзіцца конкурс дзіцячых малюнкаў, прысвечаны 956-годдзю горада Мінска.

     Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці (унукі) работнікаў прадпрыемства ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў.

     Удзельнікі конкурсу дзеляцца на тры ўзроставыя групы:

     ад 4-х да 6-ці гадоў; 

     ад 7-мі да 9-ці гадоў;

     ад 10-ці да 12-ці гадоў. 

     Для ўдзелу ў конкурсе бацькі (бабулі, дзядулі), чые дзеці (унукі), адпавядаюць крытэрам удзельнікаў, у перыяд з 15 па 31 жніўня 2023 года прадстаўляюць работы асабіста або дасылаюць па пошце па адрасе горад Мінск, вул. Іванаўская, д. 56, (кабінет 110) з пазнакай («На конкурс»).

     Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца работы дзяцей, выкананыя алоўкамі, фламастарамі, фарбамі, гуашшу або васковымі крэйдамі на паперы фармату А4 (29,7 х 21 см) або А3 (29,7 х42 см). 

     Конкурсныя работы павінны быць выкананы самім дзіцем, без чыёй-небудзь дапамогі.

     Да разгляду ад аднаго дзіцяці прымаюцца не больш аднаго малюнка.

     На малюнках павінны быць намаляваныя:

  •      вядомыя месцы горада Мінска або вядомыя гараджане;
  •      якія-небудзь падзеі, звязаныя з горадам Мінскам.

     У правым ніжнім куце малюнка павінны быць паказаны прозвішча, імя і ўзрост дзіцяці, яго бацькі (бабуля ці дзядуля).  

     Конкурсная камісія падводзіць вынікі да 7 верасня 2023 г. 

     Па выніках конкурсу ўдзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў сваёй узроставай групе, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі і дыпломамі. 

      З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца ў праграме дакументазвароту 1С (загад ад 20.07.2023 г. №287) або ў кабінеце 110.



Рейтинг 5/5 на основании 5 отзывов