РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ЗДАНИЙ “БелЭЗ”

Государственное предприятие "БелЭЗ"

Прававая асвета

21.08.2023

       У адміністрацыі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» у рамках прававой асветы супрацоўнікаў прадпрыемства пад дэвізам «Памятайце аб правах!», «Карыстайцеся правам!» адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам загадчыцы натарыяльнай канторы Партызанскага раёна г. Мінска Рубiс Я. М.

     У ходзе дыялогавай пляцоўкі разгледзелі асаблівасці заключэння дагавора дарэння з правам пражывання з правам дарыльшчыка, парадак і тэрміны ўступлення ў спадчыну, што трэба каб атрымаць дазвол на выезд непаўналетняму дзіцяці без бацькоў і многія іншыя.      

   Акрамя гэтага, прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кваліфікаваныя адказы. Пасля заканчэння дыялогавай пляцоўкі кожны мог звярнуцца і з індывідуальнымі пытаннямі. 

    У далейшым практыка прававой асветы супрацоўнікаў прадпрыемства будзе працягнута.


Рейтинг 5/5 на основании 5 отзывов