РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ЗДАНИЙ “БелЭЗ”

Государственное предприятие "БелЭЗ"

Гораду-герою Мінску ─ 956 гадоў!

31.08.2023

       Дзень горада Мінска адзначаецца ў другую суботу верасня. 

        У 2023 годзе – гэта 9 верасня (956 гадоў).

        Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны Мінска, будуць аб’яднаны адной тэмай – «Сэрца Беларусі-Мой родны Мінск».

        Найбуйнейшыя гулянні пройдуць у гістарычнай частцы горада: на пляцоўцы каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе і каля абеліска «Мінск – горад-герой». 

        Мерапрыемствы 9 верасня (субота): 

        У паркавай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў адбудзецца гістарычны фестываль «Мінск старажытны», які будзе прысвечаны Году міру і стварэння. Гэтая лакацыя будзе працаваць два дні – у суботу і нядзелю з 11:00 да 20:00. На фестывалі прадставяць рэканструкцыі асноўных падзей з гісторыі Мінска (у тым ліку – ваенных бітваў). Акрамя таго, анансавана правядзенне коннага рыцарскага турніру.

       На пляцоўцы ля Палаца спорту адбудзецца Міжнародны алімпійскі дзень.  

      Тут пройдуць: 

      спецыяльны алімпійскі квэст; 

      VII міжнародныя спаборніцтвы «наймацнейшы пажарны-выратавальнік»; 

      святочны канцэрт з удзелам народных і заслужаных артыстаў Беларусі і маладых выканаўцаў.

       Музей гісторыі горада Мінска разам з музеем Заіра Азгура прэзентуе сумесны праект-экспазіцыю «Сілуэты старога Мінска». Ён будзе прысвечаны паўночнаму завулку, дзе знаходзіцца старая драўляная забудова, занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

      У Верхнім горадзе з 11:00 да 18:00 пройдзе рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Ён збярэ прадстаўнікоў звыш 20 нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у Беларусі. Госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад музыкі, пакаштаваць нацыянальныя стравы і паўдзельнічаць у танцавальных майстар-класах. У паркавых зонах таксама будуць гулянні. Там пройдуць канцэрты, кірмашы, тэматычныя выставы.

      Ці будзе святочны феерверк? Будзе! Залпы дадуць а 23:00 у скверы «Старасцінская Слабада». 

     Мерапрыемствы 10 верасня (нядзеля): 

     Па традыцыі ў гэты дзень у сталіцы пройдзе «Мінскі паўмарафон». Таксама ў паркавай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў адбудзецца гістарычны фестываль «Мінск старажытны», які згадваўся раней. Нагадаем, што час яго працы: з 11:00 да 20:00. 

     З надыходзячым Днём нараджэння ─ Наш любімы горад!



Рейтинг 5/5 на основании 5 отзывов