Працягваецца практыка правядзення выязных рабочых нарад і праверак стану адміністрацыйных будынкаў у абласных цэнтрах прадпрыемства пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Селядцова О.У.
У гэты раз камісія наведала комплекс адміністрацыйных будынкаў прадпрыемства ў г. Брэсце.
У ходзе наведвання быў правераны стан адміністрацыйных будынкаў, выкананне заканадаўства ў галіне аховы працы, праведзены агульны сход калектыву комплексу адміністрацыйных будынкаў і асабісты прыём генеральным дырэктарам грамадзян.
Падчас асабістага прыёму грамадзян генеральны дырэктар пагутарыў з кожным наведвальнікам і прыняў рашэнне па кожным пытанні.
Для работнікаў комплексу па абслугоўванні адміністрацыйных будынкаў была арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Музей абароны.
Наведванне Брэсцкай крэпасці ніколі і нікога не пакідае абыякавым, бо яна першай прыняла на сябе ўдар арміі фашысцкай Германіі 22 чэрвеня 1941 года.
У ходзе экскурсіі наведвальнікі, пад кіраўніцтвам экскурсавода, убачылі Холмскія вароты, на якіх бачныя шматлікія сляды ад куль і снарадаў, якія з’яўляюцца адзінымі цалкам ацалелымі ў ходзе баёў варотамі крэпасці, а таксама прайшлі міма Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага храма, гісторыя якога насычана цікавымі і нечаканымі падзеямі.
Заключным этапам экскурсіі стала наведванне галоўнага манумента мемарыяльнага комплексу ─ сімвала мужнасці савецкіх салдат, скульптуры «Смага».


