29 верасня 2023 года адбыўся першы маладзёжны ФОРУМ работнікаў
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў «БелЭЗ».
Форум пачаўся з
урачыстага адкрыцця і вітальнага слова генеральнага дырэктара А.В.Селядцова. У
сваім выступленні Алег Уладзіміравіч падкрэсліў, што асноўнай мэтай і задачай
маладзёжнага форуму з’яўляецца адкрыты дыялог на роўных, пастаноўка мэт і задач
як перад моладдзю, так і перад кіраўніцтвам прадпрыемства, што будзе спрыяць максімальна
камфортнай рабоце маладых супрацоўнікаў у калектыве. Таксама было адзначана,
што моладзь ужо ў цяперашні час вызначае ў нейкай ступені лёс прадпрыемства, а
з часам і возьме ўсё ў свае рукі. Генеральны дырэктар падтрымаў моладзь у
ініцыятыве ўвесці ў добрую традыцыю сустрэчы ў фармаце «без гальштукаў».
Першая частка форуму
была праведзена ў фармаце тимбилдинга, мэтай якога стала пабудова і ўмацаванне
ўзаемаадносіны супрацоўнікаў, камандаутварэнне, фарміраванне каманднага духу.
Дадзены фармат дапамог моладзі бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і праявіць
сябе.
Моладзь згуртаваўшыся прайшла выпрабаванні на
цягавітасць, трапнасць і праявіла здольнасць да сумеснай працы і пошуку
рашэнняў.
У другой частцы форуму
адбылася дыялогавая пляцоўка з запрошанымі спікерамі Т.Ш. Думбадзэ — дэпутатам
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і В.В.Даўгалёвай —
старшынёй Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь». Былі
ўзняты такія важныя тэмы як канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
і дэмаграфічная бяспека як адзін з яе важных складнікаў.
Пасля адбылося
ўрачыстае ўручэнне білетаў новым членам РГА «Белая Русь», а таксама ўручаны
каштоўныя падарункі актыўным членам ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь».
У завяршэнні мерапрыемства з вуснаў моладзі
прагучалі гісторыі пра гераізм і герояў нашай краіны, якія зрабілі свой
няпросты выбар, цаной свайго жыцця выратавалі сотні жыццяў на зямлі.
У самым канцы мерапрыемства адбыўся
доўгачаканы дыялог моладзі з генеральным дырэктарам А.У.Селядцовым. Былі
зададзены шмат пытанняў аб магчымасці паляпшэння сацыяльнага пакета для маладых
супрацоўнікаў, падтрымцы моладзі ў рэалізацыі цікавых праектаў. Генеральны
дырэктар ўважліва выслухаў усе пажаданні, некаторыя прапановы ўхваліў, што
называецца «адразу», некаторыя паставіў на кантроль для разгляду іх у
найбліжэйшай будучыні.