Дзяржаўнае прадпрыемства “БелЭЗ” заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы ў 2023 годзе

Прафілактычная работа ў працоўных калектывах адыгрывае ключавую ролю ў прадухіленні вытворчага траўматызму. Яна не толькі спрыяе стварэнню бяспечнага працоўнага асяроддзя, але і павялічвае дасведчанасць супрацоўнікаў аб патэнцыйных рызыках і мерах бяспекі.
 
Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў штогод праводзіць агляд-конкурс на найлепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы.

Рашэннем Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і Рэспубліканскага камітэта Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў ганаровае першае месца заняло Дзяржаўнае прадпрыемства “БелЭЗ”.

У намінацыі “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы” атрымала перамогу вядучы спецыяліст па арэндных праваадносінах Вераніка Хацкевіч.

7 мая адбылося ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога ўзнагародзілі пераможцу.
Дыплом і памятны падарунак уручыў галоўны тэхнічны інспектар па працы Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Кацярына Марцынкевіч..
 
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара-начальнік упраўлення Алена Дзялендзік, прафсаюзны лідэр прадпрыемства Таццяна Буглак, начальнік аддзела аховы працы Вадзім Браташ, а таксама члены Прафсаюзнага камітэта і грамадскія інспектары па ахове працы.

Усе навіны