Нейрапсіхалогія для гарманічнага развіцця

У рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму “Нейрапсіхалагічная дапамога як ключ да кагнітыўнага і эмацыйнага дабрабыту сучасных дзяцей”. Спікерам сустрэчы выступіла кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры РГСУ ў Мінску Аксана Мікалаеўна Аблакоўская.

Аксана Мікалаеўна падзялілася сваімі ведамі і вопытам у галіне нейрапсіхалогіі, распавёўшы пра тое, як нейрапсіхалагічны падыход можа дапамагчы выявіць і скарэктаваць цяжкасці ў навучанні, паводзінах і эмацыйнай сферы ў дзяцей. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі, як такія падыходы могуць быць укаранёны ў паўсядзённае практыку, каб стварыць больш спрыяльнае асяроддзе для росту і развіцця дзяцей.