У фокусе – бяспека дзяцей

3 чэрвеня 2025 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Васілеўскай Алесяй Аляксееўнай, намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Партызанскага раёна. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі пытанні сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі ў дачыненні да непаўналетніх.

Алеся Аляксееўна падзялілася з прысутнымі статыстыкай і фактамі, якія падкрэсліваюць маштабы праблемы, а таксама распавяла аб мерах, якія прымаюцца для абароны дзяцей і падлеткаў. Яна акцэнтавала ўвагу на важнасці інфармавання грамадства аб прыкметах гвалту і шляхах звароту па дапамогу.