Важны голас кожнага дзеля агульнай будучыні

14 студзеня 2025 г. супрацоўнікі нашага прадпрыемства прынялі ўдзел у канцэрце-акцыі “»Я, ты, ён, яна – разам дружная краіна!», арганізаваным Партызанскай раённай арганізацыяй г. Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у мэтах далучэння насельніцтва да ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта Беларусі.

На канцэрце, прысвечаным гэтай важнай тэме, гучалі патрыятычныя кампазіцыі, напоўненыя глыбокім сэнсам і любоўю да роднай зямлі.

Быць выбаршчыкам — значыць быць актыўным удзельнікам фарміравання будучыні нашай краіны. Кожны голас — гэта цаглінка ў падмурку, на якім будзе будавацца наша агульнае заўтра.