11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Працоўны калектыў прадпрыемства прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які праходзіў сёння ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец”.
Гісторыя чалавецтва захоўвае шмат журботных дат і жахлівых дзей, многія з якіх прыйшліся на XX стагоддзе, якое змясціла адразу дзве сусветныя войны. Адной з самых страшных старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.
Канцлагеры нездарма атрымалі назву лагераў смерці, з 1933 па 1945 год праз іх прайшло каля 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх каля 12 мільёнаў загінулі, пры гэтым кожны пяты вязень быў дзіцем.
Адным з самых буйных не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй тэрыторыі, акупаванай ворагам, стаў Трасцянецкі лагер смерці.
З моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло шмат гадоў, здаецца, гэта было ўжо даўно. Але толькі не для вязняў, якія асабіста прайшлі скрозь жахі фашысцкіх засценкаў. Біяграфія гэтых людзей — гэта сапраўдныя ўрокі мужнасці для прадстаўнікоў падрастаючага пакалення.
“Мы ўшанавалі памяць тых, хто загінуў ад катаванняў, гвалту, працы да знямогі і нацысцкіх эксперыментаў. Захаваць памяць аб іх свяшчэнны абавязак кожнага. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінуўшым і людзям, якія выжылі ў тым пекле, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі” – сказалі ўдзельнікі мітынгу, пасля чаго імі былі ўскладзены кветкі да «Вратоў памяці».