15 снежня 2023 года адбылася яшчэ адна знакавая падзея для нас – адкрыццё Музея дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ».

У музеі прадстаўлены дакументы аб стварэнні прадпрыемства, гімн прадпрыемства, а таксама падзяка Кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, фонд музея захоўвае архіўныя і друкаваныя матэрыялы аб нашым прадпрыемстве, дыпломы, граматы, сувеніры і юбілейныя кнігі. У далейшым наш музей можа стаць пляцоўкай для сустрэч ветэранаў прадпрыемства і калектыва. 

Усіх жадаючых запрашаем наведаць наш музей, размешчаны на 3 паверсе ў холе адміністрацыйнага будынка па адрасе: г. Мінск, вул.Іванаўская, 56.

Усе навіны