24 красавіка 2024 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у рабоце VII Усебеларускага народнага сходу

Падчас першага дня работы ўсенароднага форуму дэлегаты тайным галасаваннем выбралі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка Старшынёй Усебеларускага народнага сходу.
Таксама быў абраны намеснік Старшыні Усебеларускага народнага сходу. Ім стаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Касінец А.І.
Акрамя таго, быў сфарміраваны прэзідыум Усебеларускага народнага сходу, у склад якога ўвайшла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Ленчэўская М.А.
Сёння VII Усебеларускі сход працягне сваю працу. Дэлегаты разгледзяць пытанні аб праектах Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.

Усе навіны