30 гадоў асноўнаму Закону краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У 2024 годзе спаўняецца 30 гадоў асноўнаму Закону краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Згодна з Канстытуцыяй, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ (артыкул 3). Рэалізуючы сваё права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы (артыкул 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), грамадзяне па найважнейшых праблемах дзяржаўнага і грамадскага жыцця вызначылі будучыню нашай дзяржавы на рэспубліканскіх рэферэндумах, рашэнні якіх знайшлі сваё адлюстраванне ў зменах і дапаўненнях дзеючай Канстытуцыі (рэферэндумы 1996, 2004 і 2022 гг.).

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Канстытуцыя Беларусі ўвабрала таксама лепшы сусветны вопыт заканатворчасці, што цалкам заканамерна, бо менавіта на тэрыторыі нашай краіны дзейнічала адна з першых канстытуцый сярэднявечнай Еўропы — Статут Вялікага Княства Літоўскага.

 Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сістэму канстытуцыйных норм і мае прэамбулу (уступленне), асноўную частку, заключныя і пераходныя палажэнні. Цяпер Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Задача кожнага з нас – выконваць канстытуцыйныя абавязкі, падтрымліваць і захоўваць каштоўнасці, якія ўстаноўлены асноўным дзяржаўным Законам.

Усе навіны