30 суверэнных гадоў
Менавіта так называлася дыялогавая пляцоўка, якая праведзена на прадпрыемстве ў рамках агульнагарадскога праекта-марафона “Трыццаць суверэнных гадоў”, арганізатарам якога выступілі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і РГА “Белая Русь” г.Мінска.
Спікер сустрэчы, намеснік генеральнага дырэктара Алена Дзялендзік, акцэнтавала ўвагу на пазітыўных працэсах развіцця Рэспублікі Беларусь за перыяд станаўлення інстытута прэзідэнцтва і яго пазітыўнага ўплыву на развіццё краіны.
Пасля заканчэння сустрэчы ўдзельнікі дыялога паглядзелі тэматычны дакументальны фільм “Беларусь. Незалежнасць. Місія выканальная”.