7 жніўня 2025 года, адбылася сустрэча з працоўным калектывам Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭ3» у Гомелі
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Буглак, намеснік генеральнага дырэктара Алена Дзялендзік і начальнік комплексу па абслугоўванні адміністрацыйных будынкаў у Гомелі Дзмітрый Барысенка.
Былі асветлены пытанні, якія датычацца напрамкаў дзейнасці прафсаюза, выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы, Арганізацыя і правядзенне грамадскіх і культурна-масавых мерапрыемстваў сумесна з прафсаюзам і грамадскімі аб’яднаннямі «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын».
Адзначана важная роля інфармавання і абмену інфармацыяй праз сацыяльныя сеткі і афіцыйны тэлеграм-канал прадпрыемства.
Асаблівая ўвага была ўдзелена растлумачэнню асобных пунктаў калектыўнага дагавора, дзейнасці прадпрыемства і планах на будучыню.
У кожнага з прысутных работнікаў была магчымасць задаць пытанне і атрымаць адказ, абмеркаваць праблему і знайсці рашэнне.

