Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу малюнкаў “Свята Перамогі вачыма дзяцей”
Сёння, 17 ліпеня, на прадпрыемстве ўшаноўвалі юных пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Свята Перамогі вачыма дзяцей”.
У конкурсе прынялі ўдзел дзеці працаўнікоў прадпрыемства. Перад кампетэнтным журы стаяла няпростая задача ў вызначэнні пераможцаў, бо ўсе творчыя работы, несумненна, заслугоўваюць узнагарод.
У цырымоніі ўзнагароджання прыняла ўдзел старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Ірына Шатыка.
– Конкурс “Свята Перамогі вачыма дзяцей” закліканы паказаць, як важна памятаць пра тых, хто аддаў свае жыцці падчас Вялікай Айчыннай вайны, каб мы і нашы дзеці жылі пад яркім сонцам і блакітным небам, – падкрэсліла Ірына Шатыка.
– Творчасць здольна прыцягнуць увагу да важных праблем, натхніць на добрыя справы і дапамагчы ўбачыць прыгажосць вакол нас. Кожная праца хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта маленькі шэдэўр. Таму хачу пажадаць нашым мастакам – працягвайце тварыць, натхняць і цешыць нас сваім талентам.
І вядома ж, юныя таленты не засталіся без увагі і каштоўных падарункаў ад Партызанскай “Белай Русі”.