Адкрыццё адбылося!
Мы будавалі, будавалі і нарэшце пабудавалі!
6 лістапада 2024 года пад кіраўніцтвам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыя Віктаравіча Назарава адбылася адкрыццё вытворчага цэха РУП «Слуцкія паясы», генеральным падрадчыкам якога з’яўлялася Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭЗ»!
Інвестыцыйны праект па будаўніцтве новага аб’екта ажыццяўляўся з кастрычніка 2023 года.
Усяго пабудавана тры новыя будынкі – двухпавярховае адміністрацыйна-вытворчае, а таксама будынкі кацельні і гаража. Наша прадпрыемства атрымала бясцэнны вопыт узвядзення аб’екта з нуля пад «ключ», а калектыў сваёй згуртаванасцю і самааддачай паказаў, што мы сапраўдная каманда аднадумцаў.