Адкрыццё памятнага знака савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні горада
7 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака “Бярозавы гай” у гонар воінаў, якія загінулі пры вызваленні Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, урачыста адкрылі на вул.Антонаўскай, 22, у Мінску.
Фінансавым партнёрам праекта выступіла Партызанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», якая пры падтрымцы Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» устанавіла памятны знак. Месца для памятнага знака абрана з асаблівым сэнсам. Жылыя дамы на вуліцы Антонаўскай будаваліся спецыяльна для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Як успаміналі самі ветэраны, неўзабаве пасля заканчэння вайны да іх прыязджаў салдат, які служыў у вайсковай частцы, якая трымала абарону ў гэтым раёне ў трагічным чэрвені 1941 года. Гэты памятны знак стане сімвалам падзякі і памяці аб гераізме абаронцаў Радзімы.

