Аўтапрабег «Дарогамі памяці»
Красавік – гэта месяц абуджэння прыроды, цяпла і надзеі. Але для многіх красавік-гэта яшчэ і месяц памяці пра вайну. Мы ўспамінаем тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба над галавой, хто змагаўся на франтах, працаваў у тыле, перажыў акупацыю і голад.
Менавіта таму так важныя ініцыятывы, якія дазваляюць нам захаваць гэтую памяць. Хочацца выказаць шчырую падзяку адміністрацыі і прафсаюзнаму камітэту нашага прадпрыемства за арганізацыю аўтапрабегу «Дарогамі памяці». Ускладанне кветак супрацоўнікамі і прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ» у мемарыяльным комплексе «Курган славы» стала сімвалам нашай удзячнасці і павагі да подзвігу герояў. Гэта магчымасць ушанаваць іх памяць і перадаць эстафету памяці будучым пакаленням.



