Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці
Менавіта гэтую тэму абмяркоўваў ідэалагічны актыў прадпрыемства з працоўным калектывам падчас правядзення адзінага дня інфармавання.
Пры правядзенні адзінага дня інфармавання таксама былі разгледжаны матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленыя Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, актывісты прадпрыемства прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання, які праходзіў у сталічнай ратушы і ў раённай анлайн-студыі.
З удзельнікамі дыскутавалі эксперты: намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гісторык Вячаслаў Даніловіч і палітычны аналітык, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Аляксей Дзермант.
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэма, якая абмяркоўваецца, асабліва актуальная. Для нас, беларусаў, прынцыпова важна захаваць памяць аб той вайне і мірную краіну, якую будаваў народ апошнія восем дзесяцігоддзяў.