Беларусь зрабіла выбар

Для суверэннай Беларусі 26 студзеня 2025 года – важная гістарычная дата. Гэты дзень стаў адпраўным пунктам для новага гістарычнага этапу – беларусы выбралі свайго нацыянальнага лідара і вызначылі будучыню роднай краіны.

Цэнтральная выбарчая камісія правяла дбайную працу па забеспячэнні сумленнасці і аб’ектыўнасці выбараў. Яўка грамадзян на выбарчыя ўчасткі склала 85,70 % ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання.

Падчас выбарчай кампаніі працавалі 5325 участкаў для галасавання. За выбарамі ў Беларусі назіралі 486 замежных (міжнародных) назіральнікаў з больш як 50 краін свету і 44361 нацыянальны назіральнік. Акрамя таго, у краіне працавалі 331 замежных журналіста з 23 краін. 

Ва ўмовах нестабільнасці ў свеце беларусы прадэманстравалі сталасць свайго палітычнага выбару, усвядоміўшы важнасць канструктыўнага дыялогу і ўзаемапавагі. Наступныя пяць гадоў стануць знакавымі для краіны: выбары 2025 года сталі сімвалам адзінства і згуртаванасці грамадства.

Усе навіны