Будучыня-за маладымі кадрамі

10 чэрвеня 2025 г.прадстаўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” прынялі ўдзел у кірмашы мэтавай падрыхтоўкі, арганізаванай у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ).

Асаблівую цікавасць у абітурыентаў выклікалі перспектывы працаўладкавання пасля заканчэння ўніверсітэта, а таксама магчымасці кар’ернага росту і павышэння кваліфікацыі. Прадстаўнікі прадпрыемства падрабязна адказвалі на пытанні аб сацыяльных гарантыях для маладых спецыялістаў і праграме настаўніцтва, якая дапамагае адаптавацца да працы.

Акрамя таго, для ўдзельнікаў кірмашу былі падрыхтаваны інфарматыўныя матэрыялы, якія асвятляюць ключавыя аспекты дзейнасці прадпрыемства, яго дасягненні і планы развіцця.

Усе навіны