Час моцных
У рамках праекта Беларускай партыі “Белая Русь” “Час моцных” работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у адкрытым палітычным дыялогу аб важнейшай падзеі года – Усебеларускім народным сходзе.
У ролі спікераў выступалі дэпутаты і грамадска-палітычныя дзеячы: Вадзім Гігін, Валянціна Даўгалёва, Аляксандр Скарына і Жана Гвозд.
Дзве гадзіны жывога дыялогу далі магчымасць прысутным усвядоміць дачыненне да найважнейшай палітычнай падзеі і атрымаць вычарпальныя адказы на шматлікія пытанні.