Дзень адзінства Беларусі і Расіі
Дзень адзінства Беларусі і Расіі мае асаблівае значэнне для ўмацавання сувязяў паміж двума народамі. Супрацоўнікі нашага прадпрыемства таксама актыўна прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу.
Так, спецыяліст па ідэалагічнай працы, 1 красавіка прыняла ўдзел у міжнародным тэлемосце «Духоўныя скрэпы беларускага і рускага народаў», які аб’яднаў больш за трыста прадстаўнікоў працоўнай моладзі і студэнтаў з абедзвюх краін. У ходзе тэлемоста ўдзельнікі абмеркавалі агульныя каштоўнасці, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, сумесныя маладзёжныя праекты, а таксама падрыхтоўку да святкавання юбілею Вялікай Перамогі.
2 красавіка адміністрацыя прадпрыемства сумесна з супрацоўнікамі наведала кірмаш, арганізаваны ў рамках Дзён Пензенскай вобласці ў г.Мінску. Госці змаглі вывучыць не толькі рамесныя вырабы, гастранамічныя дэлікатэсы, але і атрымаць асалоду ад жывой музыкі на тэрыторыі Верхняга горада.



