Дзень аховы працы прайшоў на прадпрыемстве

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснікі генеральнага дырэктара, начальнікі ўпраўленняў і лідэр прафсаюзнага актыву.

Начальнік аддзела па ахове працы прадпрыемства Вадзім Браташ агучыў вынікі арганізацыі работы па ахове працы ў другім квартале гэтага года і прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Удзельнікі абмеркавалі выяўленыя недахопы, парушэнні патрабаванняў па ахове працы і мерапрыемствы па іх устараненню.

Госцяй мерапрыемства стала Кацярына Марцынкевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, якая спынілася на тыповых парушэннях патрабаванняў па ахове працы, якія дапускаюцца службовымі асобамі арганізацый.

Усе навіны