Экскурсійная паездка ў музейны комплекс «Дудуткі»
29 сакавіка 2025 года прафсаюзным камітэтам дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» арганізавана экскурсійная паездка для членаў прафсаюза ў Музейны комплекс «Дудуткі».
Падчас экскурсіі супрацоўнікі прадэгуставалі беларускую нацыянальную кухню па рэцэптах XIX ст. Асаблівае ўражанне на іх зрабіла наведванне ветрака, які захаваўся з 1905 года. Акрамя таго, экскурсія ўключала шпацыр па заасадзе, а таксама агляд калекцыі рэтра-мадэляў аўтамабіляў.




