Густ і традыцыі Нарачанскага краю

28 чэрвеня 2025 г.прафсаюзным камітэтам дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» арганізавана экскурсійная паездка для членаў прафсаюза ў этнакультурны комплекс «Наносы».

Супрацоўнікі прадпрыемства наведалі вадзяны млын, даведаліся сакрэты вырабу хлеба ў музеі хлеба, палюбаваліся калекцыяй старадаўніх самавараў і манет. Кульмінацыяй паездкі стала захапляльнае коннае Спартыўна-цыркавое шоу, якое пакінула яркія ўражанні ва ўсіх удзельнікаў.

Пасля пазнавальнай часткі экскурсіі гасцей чакаў смачны абед са стравамі нацыянальнай кухні, якія дазволілі адчуць сапраўдны смак Беларусі. Маляўнічыя пейзажы Нарачанскага краю дадалі зачаравання гэтаму дню.

Усе навіны