Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” прыняў удзел у форуме патрыятычных сіл, прысвечаным 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь
У гэтым годзе форум праходзіў на пляцоўцы Палаца спорту. Месца выбрана невыпадкова. У Палацы спорту прайшла падзея, якая шмат у чым паўплывала на развіццё краіны. Менавіта на гэтай пляцоўцы праходзілі паседжанні першага Усебеларускага народнага сходу.
У залі сабраліся прыхільнікі прэзідэнцкай улады. Не станем казаць аб тым, што яны будуць абмяркоўваць выбар нейкага стратэгічнага шляху. Гэты шлях, як вядома, вызначаны, а задачы пастаўлены. Але сустрэчы аднадумцаў заўсёды важныя. Яны здольныя даць імпульс грамадству.