Карта спаленых вёсак Беларусі…

Абвугленая наша зямля, прасякнутая крывёю і слязамі, болем, пакутамі, стогнамі народа, які не выпаліць і не вынішчыць. Там, дзе быў попел спаленых вёсак і лёсаў, зноў і зноў распускаецца жыццё – няскоранае і моцнае сваім духам, сваім народам наша Радзіма.

У фільме “Хатынь, 5км” былі такія словы: “Спалілі першы раз вёску. Затым пабудавалі сяляне меншыя дамы. Спалілі і гэтыя дамы. Затым зямлянкі пабудавалі. Прыйшлі разбурылі зямлянкі ў 43 годзе. Я памятаю старога пытаю:
“Чаму вы на гэтым месцы будуеце зямлянку?”.
Ён кажа:
“Калі я там пабудую немцы скажуць: “Ага, мы перамаглі і вёскі не існуе”. А так мы чацвёрты раз пабудавалі і тут жывем! Мы не здаліся немцу!!”


Такія мы – беларусы. Непакорныя насуперак. Страшная гэтая карта павінна вісець у сэрцы кожнага чалавека, не проста каб памятаць. Памятаць – мала. Мы ў даўгу перад кожным загінуўшым і тым, хто выжыў у тым папялішчы генацыду.

Наша жыццё гэта іх заслуга, іх неацэнны дар нам. І трэба гэта памятаць, паважаць і дзякаваць усім сэрцам за кожны магчымы дзень на гэтай зямлі і за гэтую нашу Родную Зямлю.

Усе навіны