Конкурс «Свята Перамогі вачыма дзяцей»

10 чэрвеня на прадпрыемстве стартаваў конкурс малюнкаў “Свята Перамогі вачыма дзяцей”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асноўныя ўмовы конкурса:

удзельнікамі конкурсу могуць быць дзеці работнікаў прадпрыемства ва ўзросце ад 3 да 15 гадоў;

з 10 па 28 чэрвеня неабходна прадставіць адну творчую работу на паперы фармату не менш як А4, якая адлюстроўвае тэматыку конкурсу, выкананую ў розных відах (жывапіс, графіка, змешаная тэхніка) выяўленчага мастацтва, любымі матэрыяламі (аловак, гуаш, акварэль, пастэль і інш.);

праца павінна змяшчаць інфармацыю аб аўтары (прозвішча, імя канкурсанта, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку законнага прадстаўніка канкурсанта);

прыём работ ажыццяўляецца ідэолагам прадпрыемства.

Конкурснай камісіяй
не пазней за 12 ліпеня 2024 г. будуць вызначаны пераможцы, якія занялі I-III прызавыя месцы.

З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на ўнутраных інфармацыйных рэсурсах сеткі прадпрыемства.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункi!


Усе навіны