Кулінарны конкурс «Сямейныя традыцыі»

15 кастрычніка Партызанская раённая арганізацыя «Белая Русь» правяла вельмі атмасферны кулінарны фестываль-конкурс «Сямейныя традыцыі».

Дваццаць каманд ад арганізацый і прадпрыемстваў Партызанскага раёна г. Мінска змагаліся за права быць лепшымі ў падрыхтоўцы святочных страў.

Ад нашага прадпрыемства ў фестывалі прыняла ўдзел спецыяліст              2 катэгорыі аддзела эксплуатацыі Святлана Тябус.

Яе стравы ў намінацыях «Мамін пірог», «Фуршэтныя закускі» і «Сардэчны пачастунак» выклікалі вялікую цікавасць і жаданне паспрабаваць.

Заслужанай узнагародай Святланы стаў спецыяльны прыз журы.

Святлана, віншуем і жадаем новых кулінарных здзяйсненняў.

Усе навіны