Маладзёжны форум
27 верасня 2024 года адбыўся другі маладзёжны ФОРУМ работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў «БелЭЗ» у фармаце «Маладзёжнай будоўлі».
Тэмай форуму сёлета стала «Якаснае захаванне нацыянальных традыцый і культуры».
У форуме прынялі ўдзел маладыя спецыялісты – работнікі ва ўзросце да 31 года, якія з’яўляюцца членамі БРСМ. Таксама ўдзел прымала кіраўніцтва прадпрыемства, старшыні першасных грамадскіх аб’яднанняў, такіх як «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын».
Адкрыццё адбылося з вітальнага слова намесніка генеральнага дырэктара Дзяледзік А.У., у якім яна адзначыла, што менавіта маладым людзям трэба сёння аб’яднацца для рэалізацыі лепшых ідэй, каб забяспечыць высокую якасць жыцця нашай краіны. «У вас наперадзе доўгі і паспяховы шлях. Мы, дарослыя побач з вамі, дапаможам ва ўсім. Галоўнае-праяўляць ініцыятыву, удзельнічаць у лёсе сваёй краіны»
Моладзь аказала пасільную дапамогу на будаўнічым для РУП «Слуцкія паясы» ў г.Слуцку аб’екце, дзе ўжо ўзведзены тры новыя будынкі – двухпавярховы адміністрацыйна-вытворчае, дзе будуць размяшчацца тры цэхі: нятканых палотнаў, цэх ткацтва і цэх падшываных палотнаў і коўдраў, а таксама будынкі кацельні прадпрыемства і гаража.
Не засталося без увагі і культурная спадчына нашай Радзімы. Так маладыя работнікі пабывалі на экскурсіі ў музеі «Слуцкія паясы» і азнаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі вырабу ўнікальнай прадукцыі, якая з’яўляецца культурным брэндам Беларусі і аналагаў якой няма ў свеце.
Асаблівасцю цяперашняга форуму таксама стаў абмен вопытам паміж моладдзю нашага прадпрыемства і РУП «Слуцкія паясы».
Традыцыйна завяршыўся форум чаяваннем і дыялогам моладзі з кіраўніцтвам прадпрыемства. Таксама былі выбраны дэлегаты на маладзёжны форум Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца ў канцы кастрычніка.