Мастацтва без абмежаванняў: выстава «Iншая глыбіня»

18 чэрвеня 2025 г. у ГЦ «Сталіца» супрацоўнікі прадпрыемства наведалі адкрыццё выставы ў рамках інклюзіўнага праекта БСЖ «Iншая глыбіня». Удзельнікамі новай экспазіцыі сталі рабяты з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў узорнай студыі ДПМ «Папараць» дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г.Бяроза».

На выставе былі прадстаўлены дзіўныя працы, уключаючы роспіс на шкле з выкарыстаннем фальгі. Гэтыя творы не толькі дэманструюць майстэрства юных мастакоў, але і падкрэсліваюць важнасць інклюзіі ў нашым грамадстве

Усе навіны