Мы захоўваем памяць!

У адрас прадпрыемства ў г.Гомелі быў накіраваны ліст ад жыхаркі абласнога цэнтра Марыі Рыгораўны, якая распавяла ў ім аб тым, што яе муж Рыгор Міхайлавіч 1911 года нараджэння прайшоў усю вайну і вярнуўся з фронту, а яго калега Міхаіл, на жаль, з фронту не вярнуўся, быў забіты і пахаваны ў сяле Майсееўка, што ў Гомельскай вобласці.

Зварот Марыі Рыгораўны не пакінуў абыякавым ніводнага супрацоўніка нашага прадпрыемства ў г.Гомелі і ўзброіўшыся энтузіязмам, а таксама прасякнуўшыся духам патрыятызму, нашы супрацоўнікі прыняліся ствараць новы помнік невядомаму салдату.

У свой выхадны дзень грамадска-актыўныя работнікі прадпрыемства з г.Гомеля вялікай працоўнай сям’ёй адправіліся на месца пахавання, дзе была праведзена вялікая работа, устаноўлены помнік і акультурана магіла.

Сваім учынкам работнiкi выказалі ад усіх нас вялікі чалавечы дзякуй за подзвіг, за права на наша заўтра, за наша мірнае неба над галавой, бо пакуль мы памятаем, мы жывем!

Усе навіны