Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі прадпрыемства наведалі ваенна-гістарычны комплекс «Старая мяжа»
«Старая мяжа» — гэта філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў пасёлку Станькава на тэрыторыі былога 63-га Мінскага ўмацаванага раёна.
«Старая мяжа» уваходзіць у лік знакавых аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Работнікі пазнаёміліся з гісторыяй старой савецка-польскай мяжы, узвядзеннем Мінскага ўмацаванага раёна і даведаліся цікавыя дэталі стварэння Заходняй пагранічнай акругі, у склад якой былі ўключаны пагранічныя войскі, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі комплексу размешчаны ўнікальныя ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраення ваенных гадоў і пасляваеннага перыяду.
У рэканструяванай казарме 1920–1930-х гг. экскурсанты акунуліся ў побыт савецкіх памежнікаў, убачылі як яны праводзілі вольны ад службы час. Адмысловае захапленне выклікалі рарытэтныя паравозы і магчымасць дэталёва іх разглядзець.
Пакуль мы памятаем – мы жывем!









