Напярэдадні свята Працы работнікі прадпрыемства наведалі Палац культуры прафсаюзаў з агляднай экскурсіяй у музеі прафсаюзнага руху

Урачыстае адкрыццё Палаца культуры прафсаюзаў адбылося 3 ліпеня 1956 года.

Сам будынак нагадвае старажытнагрэцкі храм Парфенон, а для таго, каб паказаць яднанне працы, творчасці і навукі, франтон і дах Палаца ўпрыгожаны скульптурамі: дзяўчына са скрыпкай, рабочы, спартсмен, калгасніца, прататыпам якой паслужыла беларуская оперная спявачка Ларыса Аляксандроўская.

Дзівосныя скульптуры прыкоўвалі погляд экскурсантаў і выклікалі жаданне разгледзець іх бліжэй. Адмысловае захапленне выклікала ўнутранае аздабленне Палаца, сцены, упрыгожаныя ляпнінай, розныя аркі і мноства калон.

Усе навіны