Навучэнцы Мінскага гарадскога каледжа тэхналогій машынабудавання наведалі прадпрыемства
З мэтай выхавання патрыятызму і фарміравання ў моладзі пачуцця адказнасці за будучыню краіны, юнакі былі запрошаны на экспазіцыю і ў інтэрактыўны музей, створаныя на прадпрыемстве ў гонар памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік генеральнага дырэктара-начальнік упраўлення Алена Дзялендзік расказала хлопцам пра месцы прымусовага ўтрымання і масавага знішчэння беларускага народа.
Таксама былі прыведзены страшныя лічбы з акупацыйнага перыяду нашай краіны.
Сыходзіць пакаленне пераможцаў… Новыя пакаленні беларусаў не змогуць пагутарыць з тымі, хто замярзаў у акопах, жыў у зямлянках, хто ішоў у бой без якой бы там ні было гарантыі вярнуцца.
Мы не можам не дзякаваць тым, хто падарыў нам магчымасць жыць, няхай нават нам не давядзецца зірнуць у вочы і пачуць аповед ад першай асобы.
Яшчэ большая адказнасць ляжыць на бацьках, чый доўг – выгадаваць дзяцей, якія ведаюць і шануюць, у чыіх галовах не будзе пустога месца для чужой праўды – адзначыла Алена Дзялендзік.